У Мінска-Магілёўскай Мітраполіі абвешчаны Год падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Сэрцу Езуса. (+ Тэксты набажэнстваў)
01.08.2023|Падзеі
Фота Віталія Палінеўскага

Па распараджэнні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе  і ў кожнай парафіі будзе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі.

Асноўным днём, прызначаным для супольнай цэлебрацыі Эўхарыстыі і спецыяльных малітваў будзе кожная першая субота месяца (выключэнне: верасень, кастрычнік, студзень) на працягу ўсяго Года падзякі ў Нацыянальным санктуарыі, дзе, згодна з пададзеным ніжэй планам, з паасобных дэканатаў архідыяцэзіі запрашаюцца ўсе вернікі і супольнасці (асабліва першакамунійныя дзеці ў суботу 1 чэрвеня 2024 года) для ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай у Яе цудадзейным абразе, які на працягу стагоддзяў праславіўся асаблівымі ласкамі.

У межах правядзення Года падзякі ў Нацыянальным санктуарыі таксама будзе адбывацца падрыхтоўка да прысвячэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса: набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі; Фацімскі Ружанец пад дэвізам «Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі!»; канферэнцыя на тэму адной Божай запаведзі і перапрашэнне Найсвяцейшага Сэрца Езуса за парушэнне гэтай Божай запаведзі. У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі гэтая падрыхтоўка будзе адбывацца таксама на парафіяльным узроўні.

6 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, на заканчэнне Года падзякі, падчас святкавання Будслаўскага фэсту, здзейснім інтранізацыю Найсвяцейшага Сэрца Езуса для ўсяго мясцовага Касцёла — прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і ўсіх вернікаў у Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Далучаем матэрыялы, якія датычаць набажэнстваў у першы чацвер месяца, першую пятніцу і суботу:

Рыхтуюцца кнігі з тэкстамі набажэнстваў, якія павінны выйсці з друку на пачатку верасня.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней