Сілай Марыі будзе пераможана зло. Па старонках майскага нумара часопіса «Ave Maria»

«Паколькі свет страціў Хрыста, не выключана, што ён верне Яго праз Марыю. <…> Божы Провід даў жанчыне сілу перамагаць зло», — напісаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у артыкуле «Фацімская місія не завяршылася», заахвочваючы чытачоў зноў звярнуцца да Фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай і далучыцца да справы збаўлення свету, сябе і нашых блізкіх праз набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі. Тэматычна ўвесь майскі нумар часопіса працягвае раскрываць гэтую тэматыку — «такую нам блізкую, невычэрпную і заўсёды актуальную», як напісала Крыстына Лялько ва ўступным слове рэдактара «Каралева супакою, маліся за нас!».

Пра асноўныя просьбы Панны Марыі, апісаныя візіянеркай з Фацімы сястрой Люцыяй, распавядаецца ў артыкуле «Азы фацімскай духоўнасці» (пераклад з польскай Наталлі Дарашкевіч). «Замест таго каб наракаць на свае цярпенні, Маці Божая заклікае ахвяраваць іх за навяртанне грэшнікаў, замест таго каб ненавідзець, блытаючы грэх і грэшнікаў, просіць звяртацца да Бога ўсім сэрцам, якія б эмоцыі там ні віравалі», — адзначыла Тэрэса Клімовіч у эсэ «Заўсёды актуальнае пасланне», прысвечаным разважанню пра руцінную малітву за навяртанне грэшнікаў.

Практыку асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі ў парафіі Маці Божай Успамогі хрысціянаў у пасёлку Лясным апісвае Марыя Мяжэвіч («Месца асаблівага ўшанавання Маці Божай»). Парафіянка распавядае таксама пра жыццёвы шлях пробашча ксяндза Казіміра Шыдэлкі, у якім вялікая пабожнасць да Панны Марыі сфарміравалася яшчэ ў дзяцінстве.

Ва ўсіх шасці сваіх фацімскіх аб’яўленнях Марыя прасіла аб малітве на ружанцы. Галіна Горская ў артыкуле «Сусветная Асацыяцыя Жывога Ружанца» распавядае пра тое, як далучыцца да гэтай арганізацыі, якая аб’ядноўвае мільёны вернікаў у свеце і моліцца ў найважнейшай інтэнцыі — аб трыумфе Беззаганнага Сэрца Марыі.

Глыбока і пранікнёна пра тытулы Маці Божай разважаюць ксёндз Андрэй Рылка ў артыкуле «Як разумець заклікі Ларэтанскай літаніі да Маці Божай» і айцец Юрый Кулай OCD у матэрыяле «Аздараўленне хворых».

Чытачоў таксама чакаюць шматлікія іншыя цікавыя матэрыялы ў рубрыках «Сведчанне», «Старонка касцёльнага суддзі», «Старонка псіхолага» і інш. На апошніх старонках вокладкі прапануюцца «Малітвы набажэнства першых суботаў месяца».

Ганна Шаўчэнка


Запрашаем вас часцей зазіраць на сайт ave-maria.by і падпісацца на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках, дзе кожны дзень з’яўляюцца новыя цікавыя матэрыялы:

Набыць часопіс можна:

  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • у кіёску архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней