«Пакаянне, пакаянне, пакаянне...»

Гэтыя словы анёла з Трэцяй Фацімскай таямніцы гучалі 1 красавіка, у першую суботу месяца, у Будславе падчас Фацімскага Ружанца. І гэты матыў усё мацней гучыць у сэрцы, калі глядзіш на тое, як чалавецтва ахопліваюць розныя цяжкія выпрабаванні.

Узгадваюцца словы Езуса з Евангелля: «Народ паўстане на народ, і каралеўства на каралеўства, і ў розных месцах узнікнуць паморак і землятрусы. Усё гэта — пачатак пакутаў» (Мц 24, 7–8). У візіі трэцяй Фацімскай таямніцы анёл спасылаў на зямлю вогненныя стрэлы, якія мелі ўладу спаліць усю зямлю, але побач з’явілася Панна Марыя, якая адводзіла гэты агонь ад зямлі.

«Пакаянне, пакаянне, пакаянне...» Менавіта гэтыя Божыя словы былі галоўным матывам пілігрымаў з парафіі св. Сымона і Алены, якія пасля малітваў у Будславе выказалі жаданне памаліцца Крыжовы шлях на Мядзельскай Кальварыі, бо толькі пакаянне можа адвесці Божы гнеў ад грэшнікаў. Мядзельская Кальварыя не менш благаслаўлёнае месца ў нашай краіне, чым Будслаў, і Езус спасылае там шмат ласкаў для нас.

Мядзельская Кальварыя заўсёды чакае нас, каб мы прайшліі Крыжовым шляхам услед за Езусам і каб кожны навучыўся несці свой крыж.

Уладзімір Вайцяховіч
Фота Алены Бобр

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней