
Ваша Эксцэленцыя,
глыбокапаважаны ксёндз арцыбіскуп Юзаф!
Прыміце нашы сардэчныя віншаванні з Днём нараджэння. Мы дзякуем Богу за бясцэнны дар Вашага паклікання, а Вам самім — за клапатлівую апеку над вернікамі. Няхай Хрыстус Пан будзе ветразем у тым чаўне веры, якім Вы кіруеце. Шчыра жадаем Вам сілы, здароўя, Божай ласкі, Божага благаслаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на далейшае служэнне.
З малітваю і ўдзячнасцю,
рэдкалегія часопісаў «Наша вера», «Ave Maria» і калектыў выдавецтва «Pro Christo».