
Ваша Эксцэленцыя, шаноўны арцыбіскуп Юзаф!
Сардэчна віншуем Вас з днём Вашага Нябеснага Апекуна. Няхай святы Юзаф дапамагае Вам быць такім жа мужным, адважным, руплівым, добрым і міласэрным у Вашым пастырскім служэнні. Вядзіце даручаную Вам сям’ю вернікаў нашай краіны так, як вёў Святую Сям’ю Ваш Нябесны Апякун. Зычым Вам моцнага здароўя, радасці, шчодрых дароў Духа Святога, сілы і энергіі на доўгія і шчаслівыя гады Вашага служэння Богу і людзям.
З вялікаю пашанаю і малітвай супрацоўнікі рэдакцый часопісаў «Ave Maria», «Наша вера» і выдавецтва «Про Хрысто».