
10 сакавіка ва ўзросце 84-х гадоў адышла ў вечнасць Гэлена Станеўская, мама Мітрапаліта Мінска Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
Ваша Эксцэленцыя, шаноўны арцыбіскуп Юзаф!
Выказваем глыбокае і шчырае спачуванне з прычыны адыходу ў вечнасць Вашай матулі. Падзяляем Ваш боль і смутак, яднаемся з Вамі ў малітве, просім міласэрнага Айца, каб Ён прыняў у вечнасць душу святой памяці Гэлены, а Вам даў моц перажыць цяжар страты.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане...
Рэдкалегія часопісаў «Наша вера», «Ave Maria» і калектыў выдавецтва «Pro Christo»