
1 лютага адзначае 9-ю гадавіну біскупскай сакры Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» сардэчна віншуе Яго Эксцэленцыю, шаноўнага арцыбіскупа Юзафа, і жадае моцнага здароўя, духоўнай і фізічнай трываласці, шчодрых дароў Духа Святога, чулай апекі Божай Маці, і каб заўсёды на Вашым пастырскім шляху, шаноўны Эксцэленцыя, Вы адчувалі радасць Евангелля, якое ахвярна і нястомна абвяшчаеце.
З малітвай і глыбокай пашанай,
калектыў рэдакцыі.