
Выйшаў новы, апошні ў гэтым годзе, нумар часопіса «Наша вера», аўтары якога — мастацтвазнаўцы, гісторыкі, паэты, мастакі і літаратуразнаўцы. Запрашаем набываць нумар у парафіяльных кіёсках і бліжэй пазнаёміцца са зместам часопіса.
«Каб напісаць Евангелле паводле свайго жыцця…» — так называецца інтэрв’ю з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, якое падрыхтавала галоўны рэдактар часопіса пісьменніца Крыстына Лялько.
Рэстаўратар Ігар Сурмачэўскі прапануе ўвазе чытачоў арт. «Аздабленне іконы Будслаўскай Багародзіцы ў 1632–1783 гг.» (працяг).
Тэрэcа Клімовіч з польскай мовы пераклала для часопіса інтэрв’ю «Любоў і служэнне» з а. Станіславам Памыкалам.
Алесь Сімакоў у арт. «„Індзейская справа“ ў пытаннях і адказах» гаворыць пра адлюстраванне тэмы каталіцкіх місій сярод індзейцаў у даследчай перапісцы.
У рубрыцы «Постаці» змешчана эсэ гісторыка-архівіста Андрэя Шпунта «Місіянер» пра актыўную місіянерскую дзейнасць а. Юзафа Аўлачымскага ОР.
Пісьменнік Франц Сіўко прапануе ўвазе чытачоў арт. «Праблема нацыянальнай самаідэнтыфікацыі католікаў паўночна-ўсходняй Віцебшчыны…».
Светлай памяці Яна Чыквіна прысвечана развітальнае слова «Сляды на першым снезе…» Аксаны Данільчык.
Да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы Алены Васілевіч друкуецца яе абразок «Вяртанне».
Маладая беларуская даследчыца Паліна Грыб у эсэ «Ці вартае ХХІ стагоддзе Францыска Скарыны?» разважае пра спектакль «Кар’ера доктара Раўса», які ідзе на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў Мінску.
85-годдзю з дня нараджэння Дануты Бічэль прысвечаны арт. літаратуразнаўцы Анатоля Брусевіча «Прастора праўдзівага слова».
У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы Аксаны Данільчык.
У рубрыцы «Проза» друкуецца цікавае апавяданне паэта Леаніда Дранько-Майсюка «Самсон, Панчыха і Сівачок».
Літаратуразнаўца Ірына Багдановіч у арт. «Хай табе песні складаць дапаможа Зоф’я святая!» піша пра творчасць Зоф’і Манькоўскай як спадкаемніцы паэтычнай лютні Уладзіслава Сыракомлі.
Паліна Грыб у нататцы «Таямніцы жаночага роду» апавядае пра выставу «Жаночы род», якая экспанавалася ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску.