
З 9 па 11 снежня ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Як перажываць цяжкасці ў жыцці?».
Вера адыгрывае ключавую ролю ў жыцці кожнага чалавека. Ад таго, у што чалавек верыць, наколькі трывалая яго вера, залежыць кірунак, якасць і эфектыўнасць яго жыцця. Гэта асабліва важна ў перыяды выпрабаванняў. Жыццёвыя крызісы — гэта выпрабаванне веры на трываласць і адначасова найлепшы час для яе ўзрастання і ўмацавання.
На рэкалекцыях закранецца важнае пытанне: якім чынам мы можам ператварыць цяжкасці, што перажывае сучасны свет і кожны чалавек асабіста, у духоўнае благаслаўленне, у крыніцу нашага духоўнага росту і ўмацавання?
Пачатак: 9 снежня, пятніца, 19:00.
Заканчэнне: 11 снежня, нядзеля, 14:00.
Ахвяраванне за ўдзел: 50 руб.
Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.
Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу: +375 (29) 280 05 45
Падрабязнасці па спасылцы.