«Птушыны вянок» ксяндза Сяргея Сурыновіча

7 снежня ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва (пр-т Фрунзе, 11, музычная гасцёўня) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы «Птушыны вянок» пробашча друйскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы кс. Сяргея Сурыновіча.

Выстава з’яўляецца вынікам працы мастака-святара ў 2022 годзе і будзе экспанавацца ў абласным цэнтры да 26 лютага 2023 года. Аўтар прапануе гледачам 31 твор, выкананы ў тэхніцы алею на палатне. Тэматычна ўсе падрыхтаваныя працы —вынікразважанняўтворцы над праблемамі, якія ўзняўпапа Францішаку энцыкліцы «Laudatosi’». Мастак ненавязліва і далікатна даводзіць гледачу нюансы духоўнага падтэксту гэтых праблемаў, заклікаекожнага з нас уважліва,ашчадна, адказнаставіцца да створанага Богам свету.

Выстава «Птушыны вянок»сведчыць пра вяртанне а. Сяргея да жывапісу пасля працяглага перапынку. Сэнсам яго жыцця, пакліканнем, як сам ён кажа, з’яўляецца святарства, служэнне Богуі людзям, ажывапіс—адзін са сродкаў служэння, які дапамагае ўбачыць Бога ў праявах створанага свету.

Цяперашняя персанальная выстава кс. Сяргея Сурыновіча ў Віцебску — другая па ліку. Першая адбылася тут у 2007 годзе. Дагэтуль таксама былі выставы ў Музеі горада Цільзіта, у Музеі Крысціянаса Данэлайціса, у Доме народнай творчасці ў Калінінградзе. Такім чынам, сёлетняя экспазіцыя ў горадзе над Дзвіной — годны працяг знаёмства аматараў мастацтва з творчасцю святара, усебакова адоранага талентамі (у тым ліку, паэтычным).


Францішак Дубраўскі

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней