Памятаючы пра памерлых… Па старонках лістападаўскага нумара «Ave Maria»

Лістападаўскі нумар «Ave Maria» мы традыцыйна прысвячаем памяці пра памерлых і малітвам за іх, а таксама распавядаем пра некалькі важных падзеяў, што адбыліся восенню ў мясцовым Касцёле.

У суботу 22 кастрычніка Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч усклаў палій на арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта Юзафа Станеўскага.

14–15 кастрычніка шмат святароў і вернікаў сабралася ў санктуарыі Маці Божай Барунскай, каб адзначыць юбілейныя ўрачыстасці, прысвечаныя стагоддзю вяртання сюды цудадзейнага абраза Багародзіцы. У часопісе мы друкуем вялікі рэпартаж з гэтай нагоды.

У рубрыцы «Святар адказвае на пытанне» ксёндз Андрэй Рылка разважае пра Божае прадвызначэнне ў жыцці чалавека і распавядае пра логіку Божай любові.

Айцец Юрый Кулай OCD у рубрыцы «Школа малітвы» тлумачыць, як святасць становіцца знакам якасці нашага жыцця.

Кс. Кірыл Бардонаў у рубрыцы «Старонка касцёльнага суддзі» распавядае пра тое, хто можа прымаць сакрамэнт намашчэння хворых.

У лістападзе мы асаблівым чынам молімся за памерлых. Чытайце ў гэтым нумары «Ave Maria» інтэрв’ю з айцом марыянінам Янам Чупрынскім МІС, які распавядае пра традыцыю малітвы за памерлых.

Іна Бігель падрыхтавала матэрыял пра гісторыю сялянкі Марыі Сімэ, якая жыла ў Аўстрыі і мела асаблівы дар-харызму — яе наведвалі душы з чыстца.

Таксама мы друкуем урывак з кнігі сястры Анны Чайкоўскай WDC «Чысцец у зямным жыцці», якая выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто» ў 2022 годзе. Чытайце ў гэтым нумары разважанне пра сэнс цярпення.

Кожны з нас у пэўны момант сутыкаецца са смерцю дарагіх людзей, або праз гэта праходзяць нашы блізкія. Спадзяемся, што парады, якія прапануе Паліна Грыб у лістападаўскім нумары «Ave Maria», дапамогуць вам і іншым людзям справіцца з гэтым станам і перажыць страту.

Хутка распачнецца Адвэнт — радаснае чаканне прыйсця Хрыста. Каб упрыгожыць і паглыбіць гэтае перажыванне, Паліна Грыб падрыхтавала для вас, дарагія чытачы, Адвэнтовы каляндар з малітоўнымі інтэнцыямі на кожны дзень.

Смерць — гэта неад’емная частка жыцця, і пра гэта таксама добра ўзгадаць у лістападзе. На вокладцы гэтага нумара мы друкуем малітвы аб добрай смерці.

Віктар Ведзень працягвае распавядаць пра аўтамабільную перэгрынацыю найбольш шанаваных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў. Гэтым разам мы падарожнічаем у Нарач, Мядзел, Смалявічы і Міхалішкі.

Рэдакцыя часопісаў «Ave Maria», «Наша вера» і выдавецтва «Про Хрысто» далучаюцца да вернікаў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі, якія віншуюць айца Андрэя Авена OСD — у гэтым годзе ён адзначае некалькі юбілеяў. Вернікі дзякуюць яму за шматгадовае ахвярнае святарскае служэнне.

Шаноўныя чытачы! Мы заўсёды рады бачыць вашыя водгукі на публікацыі ў «Ave Maria» і запрашаем вас пісаць нам і дзяліцца сваімі думкамі і сведчаннямі. Гэтым разам мы публікуем аповед вернікаў парафіі святых Пятра і Паўла ў вёсцы Камень Валожынскага раёна пра іх парафію і прыгажосць, якую яны стварылі вакол касцёла і на могілках разам з пробашчам ксяндзом Уладзіславам Лазарам.

Запрашаем вас часцей зазіраць на сайт ave-maria.by і падпісацца на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках, дзе кожны дзень з’яўляюцца новыя цікавыя матэрыялы:

Instagram.com/avemariaby

facebook.com/avemariaby

vk.com/avemariaby

ok.ru/avemariaby

t.me/avemariaby


Юлія Косава

Набыць часопіс можна:

  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • у кіёску архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней