Вялікая навэнна з нагоды святкавання 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай
26.10.2022|Падзеі

ПЛАН НАВЕДВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА САНКТУАРЫЯ
1 кастрычніка 2022 – 1 ліпеня 2023

Па ініцыятыве арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арганізоўваецца Вялікая навэнна з нагоды святкавання 25-годддзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 85-м Пленарным пасяджэнні, якое адбылося 27 ліпеня 2022 г., ухваліла, што ўсе дыяцэзіі Беларусі прымуць актыўны малітоўны ўдзел у падрыхтоўцы да гэтай падзеі. У Будслаўскім санктуарыі пройдуць шматлікія набажэнствы з удзелам біскупаў, святароў і вернікаў з паасобных дыяцэзій. Кожная дыяцэзія будзе мець свой вызначаны дзень правядзенння Вялікай навэнны ў Нацыянальным санктуарыі, аднак пры гэтым таксама запрашаюцца ўсе ахвотныя — духоўныя і свецкія — далучацца да супольнай малітвы, незалежна ад тэрытарыяльнай прыналежнасці. Першыя суботы месяца стануць асаблівымі днямі малітвы.

Па рашэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, асаблівы клопат аб арганізацыі і правядзенні гэтай навэнны ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе даручаны Мінскаму катэдральнаму капітулу святога Міхала Арханёла і Маці Божай Будслаўскай на чале з дэканам, ксяндзом канонікам Антоніем Клімантовічам.

Дзень Дата Удзельнікі (з усіх дыяцэзій) Адказная дыяцэзія Каферэнцыя і Імша Адказны за прывітанне Адказны за споведзь
I 01.10.22 Ружанцовыя колы Мінска-Магілёўская Абп. Т. Кандрусевіч Кс. кан. А. Клімантовіч Кс. кан. Дз. Пухальскі
II 05.11.22 Апостальства дапамогі душам чысцовым Гродзенская Бп. А. Кашкевіч Кс. кан. А. Яркавец Кс. кан. І. Лашук
III 03.12.22 Пастырства сем’ў Пінская Бп. А. Дзям’янка Кс. кан. П. Шарко Кс. кан. Ю. Быкаў
IV 07.01.23 Настаўнікі і катэхеты Віцебская Бп. А. Буткевіч Кс. кан. Дз. Барыла Кс. кан. С. Бараўнёў
V 04.02.23 Кансэкраваныя асобы Мінска-Магілёўская Бп. А. Яшэўскі SDB Кс. кан. А. Барыла Кс. кан. А. Далянскі
VI 04.03.23 Маці ў малітве; Маргарыткі Гродзенская Абп. Т. Кандрусевіч Кс. кан. А. Раманчук Кс. кан. Б. Маджэеўскі
VII 01.04.23 Легіён Марыі Пінская Бп. К. Велікаселец Кс. кан. У. Завальнюк Кс. кан. У. Каспарэвіч
VIII 06.05.23 Розныя рэлігійныя рухі Віцебская Бп. Ю. Касабуцкі Кс. кан. Я. Крэміс Кс. кан. Ф. Рудзь
IX 03.06.23 Першакамунійныя дзеці і іх бацькі Мінска-Магілёўская Абп. Ю. Станеўскі Кс. кан. Э. Даўгіловіч Кс. кан. Ю. Санько


ПРАГРАМА ДНЯ НАВЕДВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА САНКТУАРЫЯ
Кожная першая субота месяца
1 кастрычніка 2022 – 1 ліпеня 2023

  • 10.30
    • Прыезд у Нацыянальны санктуарый
    • Прывітанне пілігрымаў (адказны канонік)
  • 11.00 Тэматычная канферэнцыя (біскуп або каму сам даручыць)
  • 11.30 Супольны Ружанец, споведзь (адказны канонік)
  • 12.00
    • Канцэлебраваная Імша (узачальвае біскуп)
    • выстаўленне Найсв. Сакрамэнту (канонік адказны за прывітанне)
    • малітвы на паасобныя дні Вялікай навэнны
    • Літанія да НПМ
    • благаслаўленне Найсв. Сакрамэнтам (біскуп)
  • 14:00 Пачастунак
  • 15:00
    • Вяночак да Божай Міласэрнасці (канонік адказны за споведзь)
    • благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў
    • інтэрактыўны адпачынак
  • 17:00 Благаслаўленне на вяртанне (біскуп або канонік)

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней