
Як хрысціяне мы прызнаем, што пакора — важная і неабходная якасць чалавечай душы. Аднак самі часта забываемся пра яе ў штодзённым жыцці, мала турбуемся аб развіцці гэтай цноты. Падчас рэкалекцый ва Уселюбе ўдзельнікі будуць разважаць аб практычнай значнасці пакоры і аб тым, як развіваць яе ў сваёй душы.
Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.
- Пачатак рэкалекцый — 21 кастрычніка, пятніца, 19:00.
- Заканчэнне — 23 кастрычніка, нядзеля, 13:00.
- Кошт удзелу — 60 руб.
Каля касцёла знаходзіцца Дом пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.
Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца на рэкалекцыі можна па тэлефоне: +375 (29) 280 05 45
Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, аг. Уселюб, вул. Чырвонаармейская, 20.
Інфармацыю пра тое, як дабрацца да касцёла, можна даведацца па спасылцы >>>