Святыя і благаслаўлёныя Беларусі — у насценным календары выдавецтва «Pro Christo» на 2023 год
29.06.2022|Падзеі

У выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» падрыхтаваны каляндар на 2023 год, прысвечаны святым і благаслаўлёным, лёс якіх звязаны з нашай краінай.

У прадмове да календара Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі напісаў: «Калі Бог будзе знаходзіцца ў цэнтры нашай увагі, тады кожны наш звычайны ўчынак будзе мець сэнс.

Кожны дзень трэба пачынаць свой шлях нанава, нягледзячы на цяжкасці і падзенні, а імкнуцца да святасці трэба ўсюды і ў кожную хвіліну. Дастаткова таго, каб усё, што мы будзем рабіць, мы рабілі з Богам і ў Яго Імя!»

Старонкі календара ўпрыгожаны выявамі святых і благаслаўлёных, змешчаны малітвы да іх.

У календары пададзены ўсе абавязковыя святы і ўрачыстасці, успаміны святых і благаслаўлёных, якія адзначаюцца ў Каталіцкім Касцёле, а таксама асноўныя даты праваслаўных святкаванняў.

Каляндар можна набыць па спецыяльным кошце падчас фэсту ў Будславе 1–2 ліпеня ў фірмовых намётах выдавецтва «Pro Christo».

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней