Разам з новым нумарам часопіса разважаем над роляю жанчын у Бібліі і ў сучасным свеце

Анонс № 3, 2022. Сакавіцкі нумар часопіса «Ave Maria» прысвечаны ролі жанчын у Касцёле. Мы заклікаем шаноўных чытачоў разам з аўтарамі паразважаць над роляю жанчын у Бібліі і правесці пэўныя паралелі з сучаснасцю.

Як у сваім прывітальным слове заўважыла рэдактар часопіса «Ave Maria» Крыстына Лялько, жанчыны Касцёла «сваім служэннем і сваім жыццём заўсёды ўплывалі (і ўплываюць) на фармаванне вобразу Касцёла, яго аблічча, робячы гэтае аблічча больш узнёслым і кранальным, святым і прывабным, бо заўсёды яны мелі (і маюць) за прыклад найперш Марыю — Маці Хрыста і Маці Касцёла».

У рубрыцы «Школа малітвы» айцец Юрый Кулай OCD прапануе паразважаць пра вядомы евангельскі сюжэт: сустрэчу Хрыста з грэшніцамі і тое, як Ён не асуджае, а дапамагае ім адмовіцца ад граху. У рубрыцы «Святар адказвае на пытанне» ксёндз Андрэй Рылка апавядае, чаму жанчыны не могуць прымаць сакрамэнт пасвячэння.

Ганна Шаўчэнка ў сваім артыкуле закранае важнае для кожнай жанчыны пытанне — адчуванне ўласнай прыгажосці.

Вялікае інтэрв’ю з Людмілай Платавай, чэшкай, якая ўжо шэсць гадоў працуе ў рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас», падрыхтавала Іна Бігель.

Айцец Яўген Голуб OFMConv дзеліцца з чытачамі думкамі аб сутнасці жаночай прыроды і «новым фемінізме».

Віктар Ведзень падрыхтаваў для чытачоў грунтоўны матэрыял, прысвечаны аўтамабільнай пілігрымцы па Беларусі з найбольш шанаванымі абразамі Маці Божай з беларускіх санктуарыяў.

Старонкі часопіса ўпрыгожваюць вершы і пераклады нашай пастаяннай аўтаркі Ірыны Багдановіч і паэзія Марыі Новікавай, інтэрв’ю з якой мы таксама публікуем у гэтым нумары «Ave Maria».

Вялікі дзякуй за вашыя лісты, шаноўныя чытачы! У гэтым нумары часопіса мы рады надрукаваць цудоўныя словы віншавання, з якімі вернікі Віцебскай дыяцэзіі звяртаюцца да біскупа Алега Буткевіча з нагоды яго 50-годдзя. Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» далучаецца да гэтых віншаванняў.

Запрашаем вас часцей зазіраць на сайт ave-maria.by і падпісацца на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках, дзе кожны дзень з’яўляюцца новыя цікавыя матэрыялы:

Instagram.com/avemariaby

facebook.com/avemariaby

vk.com/avemariaby

ok.ru/avemariaby


Юлія Косава

Набыць часопіс можна:

  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • у кіёску архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней