
9 лютага ў бэрнардынскім кляштары ў Шаргарадзе (Украіна) на 48-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы адышоў у вечнасць айцец Віктар Бурлака OFM, які з 2002 па 2018 год нёс служэнне ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.
Віктар Бурлака нарадзіўся 16 лютага 1974 года ва Украіне.
Уступіў у ордэн бэрнардынаў, 3 мая 2000 года прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне.
Айцец Віктар не дажыў тыдня да свайго 48-а дня нараджэння.
У Будславе святая Імша за памерлага айца Віктара Бурлаку адбудзецца ў суботу, 12 лютага, а 12-й гадзіне. Узначаліць жалобную цэлебрацыю ў Нацыянальным санктуарыі арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Інфармацыя пра развітанне і пахаванне будзе пададзена пазней.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…