Уселюб запрашае прыняць удзел у рэкалекцыях «Быць хрысціянінам на працоўным месцы»
07.02.2022|Падзеі

 

Трэцюю частку жыцця мы праводзім на працы, і гэта выклікае шмат пытанняў не толькі ў хрысціянаў.

Навошта я працую? Навошта ўвогуле трэба працаваць? Ці з’яўляецца праца непазбежнаю праблемаю, вынікам грэхападзення? Ці правільна гэта, што я працую дзеля грошай?

Менавіта на гэтыя пытанні вернікі будуць шукаць адказ на старонках Святога Пісання падчас рэкалекцый з 11 па 13 лютага ва Уселюбе, каб зразумець, чаму Бог так учыніў, што значную частку жыцця мы праводзім на працы, як палюбіць сваю працу, і чаму праца больш, чым толькі праца. Як быць хрысціянінам на працоўным месцы?

Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.

Пачатак: пятніца 19:00, 11 лютага.

Заканчэнне: нядзеля 13:30, 13 лютага.

Каля касцёла знаходзіцца Дом пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу: +375 (29) 280 05 45.

Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская, 20.


УВАГА!

Па маршруце Мінск–Уселюб–Мінск ёсць прамы рэйс на маршрутцы, кіроўца прывозіць і забірае людзей ля ўвахода ў касцёл ва Уселюбе. Кантакт для запісу: +375 (29) 307-20-22.


Прагледзець усю праграму рэкалекцый на 2022 год і інфармацыю пра тое, як дабрацца, можна па спасылцы https://natusest.com/be/news/programa%20rekalektsy%202021-2022.

 

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней