Далучаемся да Міжнароднай малітоўнай акцыі ў інтэнцыі трыумфу Беззаганнага Сэрца Марыі
13.01.2022|Падзеі

Сёння, 13 студзеня, адбываецца Міжнародная малітоўная акцыя ў інтэнцыі трыумфу Беззаганнага Сэрца Марыі. Гэта вельмі важная малітоўная ініцыятыва, арганізаваная Канвенцыяй Сям’і пад патранатам біскупа Кубаша са Славакіі. 13 студзеня біскупы, святары, манаскія асобы і свецкія вернікі з многіх пілігрымкавых мясцінаў па ўсім свеце будуць маліцца Ружанец у інтэнцыі трыумфу Беззаганнага Сэрца Марыі.
Да гэтай ініцыятывы далучыліся санктуарыі ў Фаціме, Люрдзе, Ла Салет, Амстэрдаме, Кібеху, Гвадэлупе, Сан Джовані Ратонда, Гаргана, Ларэта, Лагеўніках, Непакалянаве, Маніле і шмат іншых санктуарыяў свету. Малітвы будуць гучаць на славацкай, польскай, італьянскай, англійскай мовах і транслявацца праз YouTube.
У Лагеўніках (Кракаў) у санктуарыі Божай Міласэрнасці Ружанец распачнецца пасля Гадзіны Міласэрнасці і Вяночка да Божай Міласэрнасці.
Заахвочваем далучыцца да гэтай малітоўнай ініцыятывы. Маці Божая чакае нашай салідарнай малітвы, чакае кожнага з нас!
Цэтлікі: Маці Божая, Святы Ружанец