Спачуванні кс. Андрэю Рылка ў сувязі са смерцю брата
13.08.2021|Падзеі

Нашаму шаноўнаму аўтару і канцлеру Пінскай дыяцэзіі кс. Андрэю Рылка калектыў рэдакцый часопісаў «Ave Maria», «Наша вера» і выдавецтва «Pro Christo» выказвае шчырыя спачуванні ў сувязі з заўчаснай смерцю роднага брата Аляксандра. Паважаны кс. Андрэй, няхай у жалобе па блізкім чалавеку Вас і Вашых родных не пакідае Дух Святы, падтрымлівае сваім супакоем і надзеяй на вечнае жыццё. Мы просім Багародзіцу Марыю заступіцца за Аляксандра перад Божым тронам і маліцца за Вас і Вашых блізкіх аб благаслаўленні і ўмацаванні ў веры.

Вечны адпачынак дай яму, Пане...


Рэд.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней