Урачыстасці ў Росіцы адбудуцца 6 і 7 жніўня
26.07.2021 | Падзеі

Айцы марыяне шчыра запрашаюць 6–7 жніўня ў Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных святароў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія разам са сваімі вернікамі прынялі мучаніцкую смерць падчас Другой сусветнай вайны.


Важная інфармацыя

  • арганізатары просяць захоўваць масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю не толькі ў касцёле, але і ў транспарце;
  • супольны пасілак для пілігрымаў прадугледжаны пасля святой Імшы на заканчэнне ўрачыстасцяў;
  • для прыезду ў Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, неабходна мець пры сабе пашпарт.

Праграма ўрачыстасцяў

Пятніца, 6 жніўня

20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам
21.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Святы Ружанец
22.00 — падрыхтоўка да споведзі, канферэнцыя
22.30 — Святы Ружанец, споведзь 

Субота, 7 жніўня

0.00 — урачыстая святая Імша
2.00 — працэсія на месца мучаніцтва і адарацыя Крыжа
3.00 — Росіцкі Крыжовы шлях
5.00 — малітва праслаўлення
7.30 — Літургія ўсходняга абраду
10.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасцяў.


Паводле: catholicnews.by
Фота: fotobrodilki.ru

 

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней