Выйшаў новы нумар часопіса «Наша вера», аўтары якога — мастацтвазнаўцы, гісторыкі, тэолагі, мастакі і пісьменнікі. Запрашаем набываць нумар у парафіяльных кіёсках і бліжэй пазнаёміцца са зместам часопіса.
Гэты нумар распачынаецца арт. кс. А. Куляхі «Культ і абраз св. Юзафа ў Гудагаі», прысвечаным Году св. Юзафа, абвешчаным у Паўсюдным Каталіцкім Касцёле.
Памяці К. Свёнтка прысвечана эсэ першага пасла Польшчы ў Беларусі, доктара мовазнаўства Э. Смулковай «Мае ўспаміны пра ксяндза кардынала Казіміра Свёнтка».

Вядомы калекцыянер І. Сурмачэўскі ў арт. «Будслаў. Пілігрымка ў цішыню…», асэнсоўваючы драму пажару ў нацыянальнай хрысціянскай святыні, заклікае беларусаў больш цаніць сваю агульную духоўную спадчыну.
У рубрыцы «На кніжнай паліцы» змешчаны ўрывак «Усе суды Твае праведныя» з кнігі «Памілаваныя» айца А. Жарнасека МІС.
Памяці таленавітага рэжысёра-дакументаліста Ю. Гарулёва прысвечаны арт. пісьменніцы, галоўнага рэдактара час. «Наша вера» К. Лялько «Мой Божа, як зразумець сэрца смерці?» і кінакрытыка Г. Шур «Стоп-кадр: Юрый Гарулёў».

Гісторык А. Шпунт у арт. «Ксёндз Станіслаў Парчэўскі — сябар Адама Міцкевіча» знаёміць чытачоў з яшчэ адной цікавай асобай духоўнай культуры беларусаў.
Літаратуразнаўца, паэтка І. Багдановіч друкуе свае пераклады літаратурнай спадчыны Габрыэлі Пузыні.
У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы І. Багдановіч і кс. Ежы Шыміка.
Л. Камінская ў эсэ «Сэрцу, не знятаму з Крыжа…» піша пра новую кнігу перакладаў вершаў кс. Яна Твардоўскага «Да Маці Божай», якая выйшла ў выд. «Про Хрысто».
Пра грунтоўную працу фалькларыста У. Васілевіча «Помнікі айчыннага гравюрнага мастацтва» апавядае вядомы даследчык літаратуры Я. Янушкевіч.
У рубрыцы «Проза» змешчаны аўтабіяграфічныя нарысы пісьменніка, мастака, выдаўца У. Сіўчыкава.

Таленавіты беларускі мастак А. Дубінін, які шмат гадоў працаваў у Італіі, у эсэ «Адбудуй Мой дом…» расказвае пра свой цыкл мастацкіх працаў у базыліцы св. Францішка і св. Антонія ў італьянскім горадзе Cava de’ Tirreni — горадзе-пабраціме беларускага Нясвіжа.
Набыць часопіс можна:
- у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
- у кіёску архікатэдральнага касцёла ў Мінску.