У парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць), дзе знаходзіцца самы старажытны касцёл Беларусі, а таксама фігура Маці Божай Новага жыцця, 21 жніўня 2021г. адбудзецца хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі «Novafest».
Мэта аднадзённага фестывалю — паглыбіць духоўнае перажыванне прысутнасці Бога ў жыцці вернікаў праз малітоўныя набажэнствы і духоўныя практыкаванні. На мерапрыемтсве плануецца насычаная праграма. Удзельнікаў чакае святая Імша, супольная малiтва, Крыжовы шлях, Вяночак да Божай Міласэрнасці, адарацыя Крыжа, а таксама канферэнцыі, сведчанні людзей аб Божай прысутнасці ў іх жыцці, праслаўленне Бога праз музыку і спевы.
Акрамя таго, на фестывалі будзе магчымасць наведаць фотавыставу на духоўную тэматыку, пазнаёміцца з дзейнасцю каталіцкіх рухаў і СМІ. На тэрыторыі касцёла будзе працаваць крама-музей-галерэя, дзе можна набыць рэлігійныя рэчы, сувеніры.
Фестываль працягнецца з 10.00 да 22.00.
Для ўдзелу ў фестывалі трэба зарэгістравацца па тэлефонах:
- +375 33 320 11 48, Наталля (viber, telegram)
- +375 44 759 08 67, Ірына (viber)
- +375 29 124 93 21, Вольга (viber, telegram)
- ці па спасылцы https://forms.gle/vcaL1t2xb152tcx3A.
Усе падрабязнасці — на сайце natusest.com/fest
Паслухаць эфір пра фестываль можна на «Радыё Марыя»: https://clck.ru/UZeTU
Для ўдзелу ў фестывалі прадстаўнікоў каталіцкіх рухаў і СМІ трэба зарэгістравацца па тэлефонах:
- +375 33 612 77 91, Дар'я (viber)
- +375 29 561 11 37, Алена (viber)