Да сусветнай малітвы аб спыненні пандэміі можна далучыцца праз відэатрансляцыю

Па жаданні Папы Францішка месяц май прысвечаны малітве аб спыненні пандэміі каранавірусу. Усе санктуарыі свету ў гэтыя дні з’яўляюцца месцамі ружанцовай малітвы ў агучанай Пантыфікам інтэнцыі. Як паведамляе Catholic.by, да сусветнага малітоўнага марафону можна далучыцца анлайн: марыйная малітва з 30-і санктуарыяў свету будзе транслявацца на афіцыйных каналах Святога Пасаду ў 18.00 (па сярэднееўрапейскім часе, або ў 19.00 па мінскім).


Увазе чытачоў прапануюцца запісы відэатрансляцый з першых дзён і спасылка на прамыя трансляцыі на ўсе наступныя дні малітоўнага марафона.


Паводле: Catholic.by
Ф
ота: cde.news

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней