Пра св. Юзафа, кнігу Зыходу і святыя мясціны Ірака чытайце ў новым нумары «Нашай веры»
29.03.2021|Падзеі

Выйшаў новы нумар часопіса «Наша вера», аўтары якога — мастацтвазнаўцы, гісторыкі, тэолагі, мастакі і пісьменнікі. Запрашаем набываць нумар у парафіяльных кіёсках і бліжэй пазнаёміцца са зместам часопіса.


Гэты нумар распачынаецца арт. кс. С. Сурыновіча «Гісторыя св. Юзафа ў апакрыфічным „Сказе пра Юзафа цеслю“» і эсэ Л. Камінскай «Як загадаў яму Анёл Пана…», прысвечанымі Году св. Юзафа, абвешчаным у Паўсюдным Каталіцкім Касцёле.

Тэолаг М. Пашук у арт. «Зямля веры» піша пра святыя мясціны, наведаныя папам Францішкам 5–8 сакавіка 2021 г.

Т. Клімовіч у арт. «Самапрэзентацыя Бога Майсею ў палаючым кусце» аналізуе фрагмент Кнігі Зыходу (3, 1–17).

Постаці святара і паэта А. Зязюлі прысвечаны арт. літаратуразнаўцы І. Багдановіч «Заставаўся верным Касцёлу і народу». Тут жа друкуюцца вершы А. Зязюлі.

Кс. А. Ляшнеўскі SDB прапануе ўвазе чытачоў арт. «Святар, падараваны нам Марыяй», у якім апавядае пра трагічнае жыццё і адданае святарскае служэнне кс. С. Міхальскага SJ.

У рубрыцы «Інтэрв’ю» пад назваю «Хто патрэбны ў Ватыкане» змешчана размова Д. Ярчэўскага ОР з амерыканскім тэолагам Дж. Вейгелем (пераклад Ю. Шэдзько).

Гісторык А. Шпунт у арт. «Ласкавы, як пан ваявода менскі...» апавядае пра асобу аднаго з найцікавейшых прадстаўнікоў беларускай шляхты XVIII ст. — Адама Міхала Хмару.

У рубрыцы «Пераклады» змешчаны вершы Р. М. Рыльке (пераклад С. Сяргея) і аўстрыйскай пісьменніцы Андрэа Грыль (пераклад А. Сямёнавай-Герцаг), а таксама пераклады твораў французскага раманіста Анатоля Франса (пераклад В. Буйвала).

Вядомая паэтка Д. Бічэль друкуе свае ўспаміны «Зялёны андарачак — скарб бабы Юлі», прысвечаныя родным і блізкім з вёскі Біскупцы.

Пра пошукі містычна-сакральных каранёў ва ўкраінскім іканаграфічным мастацтве піша доктар філасофіі Віталій Козінчук з Івана Франкоўска.

Творчасці гродзенскіх мастакоў прысвечана эсэ журналіста П. Васілеўскага «Натхнёныя горадам...»


Набыць часопіс можна:

  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • у кіёску архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней