Пра св. Гераніма, магізм у Касцёле і Уладзіміра Караткевіча чытайце ў 4-м нумары часопіса «Наша вера» за 2020 год
31.12.2020|Падзеі

Выйшаў новы нумар часопіса «Наша вера», аўтары якога — мастацтвазнаўцы, гісторыкі, тэолагі, мастакі і пісьменнікі. Запрашаем набываць нумар у парафіяльных кіёсках і бліжэй пазнаёміцца са зместам часопіса.


Гэты нумар распачынаецца віншавальным зваротам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да рэдакцыі часопіса з нагоды ягонага 25-годдзя.

У рубрыцы «Постаці» друкуецца арт. тэолага М. Пашук «Скарбніца святога Гераніма», у якім аўтарка апавядае пра духоўныя багацці, пакінутыя нам адным з вялікіх дактароў лацінскага Касцёла.

Да 70-годдзя Беларускай праграмы Ватыканскага радыё друкуюцца нататкі «Шляхам дзіваў і ўражанняў» (1934 г.) кс. П. Татарыновіча (заканчэнне).

Журналіст Я. Чапля прапануе ўвазе чытачоў урыўкі са сваіх гутарак з а. Ю. Пятушкам МІС пад назваю «Апосталамі не нараджаюцца».

У перакладзе з польскай мовы Ю. Шэдзько змешчана інтэрв’ю «Брамы для злога духа», у якім кс. Т. Мацьковяк і кс. А. Кабылінскі разважаюць пра штодзённыя пасткі д’ябла.

Вядомы даследчык літаратуры Я. Янушкевіч у эсэ «Дырыжор Скарыназнаўства» ацэньвае плённую шматгадовую працу лацініста А. Жлуткі.

200-годдзю ўтварэння Таварыства філаматаў і філарэтаў прысвечаны арт. літаратуразнаўцы І. Багдановіч «Багіні вы нашы і пані...»

Да юбілею У. Караткевіча прымеркаваны арт. Я. Янушкевіча «Рэмбрант беларускай літаратуры».

У арт. «Наш сціплы касцёлак...» мастацтвазнаўца Н. Усава разважае пра творчасць Ф. Рушчыца. Тут жа пад назваю «Таямніца залакаванай бутэлькі» друкуецца новая інфармацыя пра слыннага мастака ў перакладзе з польскай мовы А. Макарэвіч.

У рубрыцы «Паэзія» ўпершыню друкуюцца вершы літаратуразнаўцы, медыявіста У. Кароткага.

Перакладчыца А. Сямёнава-Герцаг у сваім інтэрв’ю з вядомаю аўстр. пісьменніцаю Л. М.-Скуманц знаёміць чытачоў з асаблівасцямі яе творчага шляху.

Л. Камінская прэзентуе чытачам новую кнігу Д. Бічэль «Азерца, поўнае слёз».

Журналіст П. Васілеўскі ў эсэ «Я, на жаль, аказаўся вельмі актуальным мастаком...» разважае пра творчасць А. Дубініна


Набыць часопіс можна:

  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • у кіёску архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней