Агульнагарадскі крыжовы шлях у інтэнцыі спынення пераследу Касцёла і вяртання арцыбіскупа Кандрусевіча пройдзе ў Мінску

У пятніцу 11 верасня на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы.


Яно традыцыйна адбываецца ў Залатагорскай парафіі на Вялікім тыдні, а гэтым разам прымеркавана да свята Узвышэння святога Крыжа, якое адзначаецца ў Касцёле 14 верасня.

Набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі спынення пераследу Касцёла на Беларусі і вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з выгнання пройдзе пасля святой Імшы, якая распачнецца ў 18.30 на адкрытым паветры на прыкасцёльнай тэрыторыі.

Узначаліць цэлебрацыю Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пробашч парафіі ксёндз канонік Юрый Санько ад імя залатагорскіх вернікаў шчыра запрашае да ўдзелу ў набажэнстве ўсіх ахвотных.

Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 44-А; станцыя метро «Плошча Перамогі» (за Палацам мастацтваў).


Паводле: Catholic.by
Фота: Belaruspartisan.by

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней