Новы нумар «Ave Maria» ― спроба асэнсаваць пандэмію

Увесь свет перажывае неспакойны час, перад намі зноў востра паўсталі складаныя пытанні, сярод якіх надзея, вера, смерць, месца чалавека ў свеце, пашана да чалавечага жыцця.


Пра становішча Касцёла падчас крызісу разважае кс. Андрэй Рылка ў рубрыцы «Святар адказвае на пытанне».

У рубрыцы «Споведзь» а. Аркадзь Куляха OCD тлумачыць значэнне збавеннай пакуты як неад’емнай часткі сакрамэнту пакаяння.

«З-за пыхі чалавек няздольны адкрывацца на праўду: стварае свой уласны свет, што таксама ўплывае на рэлігійныя ўяўленні, на малітву, і не згаджаецца, каб Бог вёў яго ў невядомае, у таямніцы» — гэтак перасцерагае чытачоў ад празмернага спадзявання на сябе а. Юрый Кулай OCD — аўтар рубрыкі «Школа малітвы».

Беларусь, як і ўвесь свет, знаходзіцца ў небяспецы пандэміі, і гэта не можа не выклікаць у людзей занепакоенасці, сумненняў, але таксама і вялікай ахвярнасці, узаемападтрымкі і любові. Тэме пандэміі прысвечана некалькі матэрыялаў гэтага нумара, у тым ліку — артыкул Дар’і Ахламёнак «Хадзіць ці не хадзіць — вось у чым пытанне», а таксама інтэрв’ю Кацярыны Дурко з хрысціянскім псіхолагам Юрыем Раманюком пра тое, як перажываць час пандэміі. Сваім досведам на гэтую ж тэму дзеляцца і нашыя чытачы.

Гэты Пастырскі год прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ. У летнім нумары «Ave Maria» апавядаем пра парафію св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні — першую парафію ў гонар Вялікага Папы, заснаваную ў Беларусі, а таксама друкуем разважанні святога Яна Паўла ІІ пра Эўхарыстыю і малітву.

Таксама ў нумары вы знойдзеце літанію да св. сужэнства Людвіка і Зэлі Мартэн, бацькоў св. Тэрэзы з Лізьё, праз заступніцтва якіх мы просім Бога аб святасці сем’яў.

Калектыў часопіса «Ave Maria» разам з вернікамі выказвае словы падзякі і віншавання шаноўным біскупам і святарам, якія адзначаюць гэтым летам юбілей святарства. Вам прысвечаныя паэтычныя віншаванні на нашых старонках. Яшчэ раз далучаемся да іх з пажаданнямі Божай ласкі і апекі!


Юлія Шэдзько

Набыць часопіс можна:

  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. +375 (17) 356-17-50

 

Цэтлікі: Агляд прэсы

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней