Біскуп Алег Буткевіч, душпастыр Віцебшчыны, адзначае 20-годдзе святарскага пасвячэння
13.05.2020|Падзеі
Супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў «Ave Maria», «Наша Вера» і выдавецтва «Про Хрысто» шчыра віншуюць Яго Эксцэленцыю біскупа Алега Буткевіча з 20-годдзем святарства. Шаноўны ксёндз біскуп Алег, дзякуем Вам за творчае супрацоўніцтва, за Вашую адкрытасць і шчырасць, за айцоўскае служэнне! Зычым Вам Божай радасці, шчодрых дароў Духа Святога, моцнага фізічнага і духоўнага здароўя. Няхай уваскрослы Хрыстус шчодра адорвае Вас усімі неабходнымі Божымі ласкамі, а Маці Божая Фацімская абараняе Вас сваімі малітвамі.
З пашанаю і малітваю —
супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў «Ave Maria», «Наша вера»
і выдавецтва «Про Хрысто»
Цэтлікі: Біскуп Алег Буткевіч