Трансляцыя святых Імшаў і набажэнстваў для малітвы дома

У няпросты час з дазволу касцёльных уладаў многія з нас не наведваюць касцёл, скіруем вас, дарагія чытачы, на самыя папулярныя сайты, дзе можна трапіць на святую Імшу «онлайн».


1. Анлайн-трансляцыя з Архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша і набажэнствы:

  • святыя Імшы ў нядзелю: 8.15 | 10.00 | 11.30 | 13.00 | 18.30
  • у будні і сб.: 7.15 | 8.00 | 18.30

2. Анлайн-трансляцыя з Чырвонага касцёла ў Мінску. Святая Імша і набажэнствы:

  • святыя Імшы ў нядзелю: 8:00 | 9:00 | 11:00 | 13:00 | 15:00 | 17:00 | 19:00 | 21:00
  • у будні і сб.: 7:00 | 9:00 | 12:00 | 15:00 | 17:00 | 19:00

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ

  

3. Анлайн-трансляцыя з парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ ў Мінску. Нядзельныя і святочныя Імшы і набажэнствы, рэкалекцыі:

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ  

4. Анлайн-трансляцыя з катэды ў Гродна — парафія Cв. Францішка Ксаверыя. Святая Імша і набажэнствы:

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ 

5. Святыя Імшы і набажэнствы на іншых мовах:

  • Сайт msza-online.netГэты сайт сабраў у адным месцы спасылкі на трансляцыі святых Імшаў, набажэнстваў і Ружанца на шматлікіх мовах. Там няма Імшаў па-беларуску, але ёсць па-польску, па-ўкраінску, на лаціне і на іншых еўрапейскіх мовах.
  • Трансляцыя святых Імшаў на рускай мове з Масквы, з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Глядзець па СПАСЫЛЦЫ.

6. «Радыё Марыя Беларусь»

На сайце radiomaria.by адбываецца трансляцыя штодня з самай раніцы і да позняга вечара. Там можна і паслухаць святую Імшу, і памаліцца, і паўдзельнічаць у рэкалекцыях. Паглядзіце ў праграму — і ўбачыце час Імшаў і ўсяго, што транслюе радыё.

Таксама можна спампаваць сабе на тэлефон прыладу радыё. Для гэтага зайдзіце ў Google Play або App Store і ў пошуку знайдзіце «Радыё Марыя Беларусь».


Падрыхтавала Вольга Адамовіч

 

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней