За 2018 год каля 42 млн дзяцей было забіта ў выніку абортаў. Такім чынам, перарыванне цяжарнасці стала ў мінулым годзе галоўнаю прычынаю смерці ва ўсім свеце. Пра гэта паведаміў партал, які займаецца складаннем агульных статыстык на падставе шматлікіх даследаванняў worldometers.info.
Як сведчаць дадзеныя, у тым ліку і Міжнароднай Арганізацыі Здароўя, у 2018 годзе ў выніку абортаў жыцця былі пазбаўлены 41,9 млн ненароджаных дзяцей. Анкалагічныя хваробы сталі прычынаю смерці 8,2 млн чалавек. У выніку ўскладненняў здароўя ад палення памерла 5 млн, а СНІД стаў прычынаю смерці 1,7 млн чалавек.
Паводле статыстычных дадзеных, абортам было перарвана 23% цяржарнасцяў, а на кожных 33 народжаных прыходзіцца 10 дзяцей, забітых ў прэнатальнай фазе.
Пераклала з польскай мовы
Дар’я Ахламёнак
Паводле aleteia.pl