Алепа будзе даручаны Маці Божай Фацімскай
11.05.2017|Падзеі

Змучаны вайною сірыйскі горад Алепа будзе даручаны Маці Божай Фацімскай. «Для нашых людзей гэта крыніца надзеі, а таксама пацвярджэнне нашай прысутнасці ў горадзе», — кажа Халдзейскі біскуп Алепа Антуан Ауда. Гэтая ўрачыстасць адбудзецца ў бліжэйшую суботу, калі папа Францішак будзе цэлебраваць Імшу ў санктуарыі Фацімы, і такім чынам стане знакам еднасці з Папам.

Ва ўрачыстасці ў Алепа возьмуць удзел усе біскупы і святары гэтага горада, а таксама вернікі ўсіх хрысціянскіх абрадаў. Заканчэннем Імшы стане працэсія з фігураю Маці Божай Фацімскай, прывезенай у горад як падарунак ад партугальскага санктуарыя.

Урачыстасці, звязаныя з даручэннем Алепа асаблівай апецы Фацімскай Божай Маці, — як кажа біскуп Ауда — з’яўляюцца таксама добрай магчымасцю для паглыблення дыялогу і для сустрэчаў не толькі паміж рознымі хрысціянскімі канфесіямі, але і з мусульманамі, памятаючы шырокі станоўчы водгук ад візіту Папы ў Егіпет.

«На драму вайны, — заўважае Халдзейскі біскуп Алепа, — можна адказаць фанатызмам або еднасцю: Касцёл дапамагае ў тым, каб людзі выбіралі еднасць. Вера хрысціянаў грунтоўная і моцная, і гэта з’яўляецца падставаю для аптымізму, нават калі мы ўсё яшчэ не ўпэўненыя ў нашай будучыні».


Пераклад з польскай мовы Вольгі Качалкі
паводле niedziela.pl
Фота: 
Aleppo Media Centre 

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней