Знак збаўлення для сучаснага свету. Па старонках чэрвеньскага нумара часопіса «Ave Maria»

«Палымнеючае вогнішча міласці», «усіх цнотаў глыбіня бяздонная», «крыніца жыцця і святасці»… Мноства такіх дзівосных, змястоўных і праўдзівых эпітэтаў мы спяваем і прамаўляем Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса ў вядомай літаніі падчас чэрвеньскіх набажэнстваў. І кожны з гэтых вобразаў варты грунтоўнай тэалагічнай працы — настолькі старажытная, багатая і важная гісторыя культу, пра які сцісла распавядае Аліна Новікава ў матэрыяле «Сэрца Езуса — знак збаўлення для сучаснага свету», змешчаным у чэрвеньскім нумары часопіса «Ave Maria» і прысвечаным інтранізацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса — прысвячэнню Яму сябе, сваёй сям’і, парафіі ці іншай супольнасці.

Чаму культ Сэрца Езуса такі важны для чалавецтва? І што з’яўляецца вызначальнікам велічы чалавека? На гэтыя пытанні адказвае а. Юрый Кулай OCD у сваім артыкуле «З клопатам пра людское сэрца» ў рубрыцы «Школа малітвы». Пра адну з самых загадкавых і цікавых якасцяў Божага Сэрца разважае кс. Андрэй Рылка ў матэрыяле «Суцішэнне Сэрца як прастора найвялікшых цудаў Бога» (рубрыка «Святар адказвае на пытанне»).

«Фаніпаль — парафія двух сэрцаў» — так называецца артыкул Галіны Калевіч пра гісторыю заснавання і духоўнае жыццё парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі ў Фаніпалі на Міншчыне. Наша карэспандэнт запісала таксама сведчанні саміх парафіянаў, якія робяць актыўны і важны ўнёсак у развіццё сваёй рэлігійнай супольнасці, чэрпаючы адтуль духоўную моц.

Іна Бігель у рэпартажы «„За сцяною горада“ ўзвысіўся храм» распавядае пра стварэнне ў Мінску маладой парафіі і асвячэнне новазбудаванага касцёла імя святога Францішка, якім апякуецца ордэн Меншых Братоў Капуцынаў.

Цікавыя матэрыялы, прысвечаныя культу Найсвяцейшага Сэрца Езуса і некаторым іншым важным тэмам з жыцця Каталіцкага Касцёла прапануюць на старонках часопіса нашыя пастаянныя аўтары: Данута Бічэль (у новым нумары змешчаны яе таленавітыя вершы), Паліна Грыб, сястра Паўла Бобер MSF, Віктар Ведзень і інш. На апошніх старонках вокладкі чытачы знойдуць малітвы для акту інтранізацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Ганна Шаўчэнка


Запрашаем вас часцей зазіраць на сайт ave-maria.by і падпісацца на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках, дзе кожны дзень з’яўляюцца новыя цікавыя матэрыялы:

Набыць часопіс можна:

  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • у кіёску архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней